Беларускія казкі

                                                              

                                                                Лісіца і жораў




     Сустрэла лісіца жураўля.
-  Кумок - галубок, прыходзь да мяне у госці!
-  Добра, - кажа журавель, - прыйду.
     Наварыла лісіца радзенькага супу, наліла ў блюда. Той журавель лыгаў - лыгаў - ну, ніяк не наеўся. Падзякаваў ён лічіцы і пайшоў. Тады заве лісіцу да сябе. Нагатаваў ён усяго, у вялікую бутэльку накідаў і частуе. Хадзіла лісіца, хадзіла вакол бутэлькі, каб хоць паспрабаваць, ды ніяк не дастане. Раззлавалася яна на жураўля, насварылася на яго і пайшла дадому. 
      Так у іх дружба і прапала.



                                                              Стары бацька


      Даўней было так: як састарэе бацька, то сын завязе яго у глухую пушчу, да і пакіне там...
     Вось аднаго разу павёз сын  бацьку у пушчу. Шкада яму бацькі - моцна любіў ён яго, але што зробішь? Не павязешь - людзі смяяцца будуць: старых, кажуць звычаяў не трымаецца. Яшчэ з сяла выганяць...
        Едзе ён так маркотны, аж бацька і кажа яму:
-  Няўжо ты, сынку мяне старога ды нядужага, аднаго у пушчы пакінешь?
       Падумаў сын, змахнуў слязу і кажа:
-  Не, бацька, не пакіну. Але для людзей хоць трэба зрабіць гэта. Уночы я прыеду па цябе, забяру і буду трымаць да смерці у цёмнай каморцы, каб ніхто не бачыў.
       Так сын і зрабіў. Як прыйшла ноч, прывёз ён бацьку з пушчы да схаваў у цёмнай каморцы.
       Здарылася няшчасце: град усё жыта выбіў, і няма чым нават новага засеяць.
       Прыйшоў сын да бацькі у цёмную каморку, бядуе:
 -   Што рабіць? Не пасеем жыта і на лета без хлеба будзем.
      Бацька кажа:
-  Не, сынку, пакуль я жыў, без хлеба мы не будзем. Слухай мяне. Як ты быў яшчэ малы, тады я гумно ставіў. А ў тым годзе быў вельмі ж добры ўраджай. Дык я немалочаным жытам гумно накрыў. Здзяры страху, абмалаці і мецьмеш (будзешь мець) насенне.
     Сын так і зрабіў. Садраў страху з гумна, абмалаціў і пасеяў увосень жыта.
     Суседзі дзівяцца: адкуль ён насенне ўзяў?
     А сын маўчыць, бо нельга ж прызнацца, што гэта стары бацька яму дапамог.
     Прыйшла зіма. Няма чаго есці. Зноў ідзе сын да бацькі у цёмную каморку.
- Так і так, - кажа, - давядзецца з голаду паміраць...
- Не, кажа бацька, - з голаду не памром. Слухай, што я табе скажу. Вазьмі рыдлёўку ды пакапайся у хаце пад лаваю. там я некалі, як быў яшчэ малады і дужы, закапаў трохі грошай на чорны дзень. Жыццё, сынку, пражыць - не поле перайсці: усё можа здарыцца. Так я думаў, так і рабіў.
      Зарадаваўся сын, выкапаў бацькіны грошы і купіў збожжа. Сам з сям'ёю хлеб есць ды яшчэ і суседзям пазычае. Вось яны і пытаюцца у яго:
-  Скажы ты нам, браце, адкуль ты хдеб бяоэш?
      Прызнаўся сын.
-  Бацька, - кажа, мяне корміць.
-  Як жа так? - дзівяцца суседзі.- Ты ж завёз свайго бацьку ў лес, як і ўсе добрыя сыны!
-  Не, - кажа ён, - я не рабіў так, як вы робіце, а пакінуў бацьку пры сабе дажываць веку. Затое, як прыйшла бяда, - бацька мне і памог. Старыя людзі большь розум маюць, чым маладыя.
   Перасталі з таго часу сыны бацькоў у пушчу вазіць, а пачалі пад старасць шанаваць іх і даглядаць. 


                                 Ад крадзенага не пасытнеешь


        Былі у аднаго чалавека два сыны. Як выраслі яны, бацька сказаў:
-   Пара, сыны, за сталую работу брацца. Хто з вас чым хоча заняцца?
       Маўчаць сыны - не ведаюць, якую сабе работу выбраць.
-   Ну, дык, пойдзем, - кажа бацька, - у свет, паходзім, паглядзім, што людзі робяць.
       Сабраліся і пайшлі.
       Ідуць так памаленьку, сыны да ўсяго прыглядаюцца, думаюць, якую работу ім выбраць.
   Падышлі да адной вёскі. бачаць - стаіць пры канцы вёскі кузня. зайшлі яны ў кузню. Прывіталіся да каваля, пагаварылі. Старэйшы сын нават молат у рукі ўзяў - памог кавалю нарог выкаваць.
       І зноў далей рушылі.
    Падышлі да другой вёскі. Старэйшы сын паглядзеў туды - сюды; не відаць кузні у гэтай вёсцы. Вось ён і кажа да бацькі:
-  А чаму б і тут кузню не паставіць? Я мог бы за каваля застацца. Мне гэта работа падабаецца.
       Бацька зарадаваўся: знайшоў, думае большы сын сабе спосаб да жыцця!
-   Добра, - кажа, - будзь кавалём у гэтай вёсцы.
    Паставіў ён сыну кузню, той і пачаў кавальскаю справаю займацца. Людзі яго хваляць, і сам ён сваёй работаю задаволены.
      А меньшы сын, колькі ні ходзіць, - ніяк не можа работу па густу выбраць.
     Ідзе ён аднаго разу з бацькам каля лугу. бачыць - пасецца на лузе вол. а вёска далекавата, і пастуха не відаць.
-   Ці не пачаць мне, бацька, валоў красці? - кажа сын. -Работа гэта лёгкая, і кожны дзень з мясам буду. Растаўсцею і сам як вол.
-   Крадзь, - кажа бацька. - на тое я цябе і ваджу, каб ты сабе які сталы занятак выбраў.
      Заняў сын вала і пагнаў дахаты. А боцька кажа:
-  Пачакай мяне пры лесе, - мне трэбы яшчэ у гэту вёску заглянуць: там адзін мой знаёмы жыве...
      Гоніць сын вала, ды ўсё азіраецца, як воўк, ці не бяжыць хто за ім. пакуль да лесу дагнаў, дык добра такі перадрыжаў.  Аж млосна ад страху зрабілася.
       Пачакаў ён на ўзлеску, пакуль бацька вярнуўся і пагналі разам вала дахаты.
       Зарэзалі дома вала, знялі шкуру ды пачалі варыць свежаніну. 
        Наварылі, бацька кажа сыну:
-  Вось, што сынку, давай знімем меркі і паглядзім, хто з нас ад гэтага вала пасыцее.
      Узяў ён шнурок, змерыў шыю сабе і сыну і завязаў вузельчыкі.
    Селі за стол. бацька есць спакойна, а сын усё на дзверы паглядае: ці не ідзе хто вала шукаць?    Забрэша сабака, пройдзе, ці праедзе хто, - сын за мяса, ды у каморку хаваецца... А у самога рукі і ногі дрыжаць.
      І пайшло так дзень за днём.
      З'елі, нарэшце таго вала. бацька кажа сыну:
-  А цяпер давай шыі мераць: хто з нас пасыцеў?
     Памералі, дык у бацькі шыя удвая патаўсцела, а у сына удвая патанчэла.
      Дзівіцца сын:
-   Чаму гэта так?
-    Бо ты еў крадзенага вала, кажа бацька.
-   Дык жа і ты крадзенага еў!
-    Не, я заплаціў за вала гаспадару і еў, як свайго. таму я і пасытнеў. А ты як сядзешь за стол, дык страх адразу на шыю скок і душыць! Праз гэта яна і худзее. 
        Ад крадзенага, брат, не пасыцеешь!


                            Агонь у сэрцы, а розум у галаве


      Даўно тое было, бо я яшчэ была блазніцаю, як нам гаварыла старэнькая бабка усялякія казкі ды байкі, а яна, так жа, чула тыя байкі ад свайго нябожчыка дзеда, як яшчэ была дзеўкаю. Многа яна казала казак, ды такіх цікавых, што толькі заслухацца. Але я пазабывала, бо, дзеткі, доўга жыву, мо хутка будзе дзевяноста гадкоў. Бачыце, як мяне сагнула ў сучок а даўней была маладзіца, як кроў з малаком, а як гуляла дзеўкаю, дык каса аб лыткі білася. Сядзім мы, бывала, чуць не ўсю ночь пры месяцы, ды прадзём у двор талькі, ды такія тоненькія, каб сарачня пасмаў пралезла праз пярстёнак. Сядзім мы, а баба сусліць зрэб'е. ды кажа казкі, каб мы не паснулі. От, дай божа памяць і успамянула адну казку.
         Дык слухайце, як тое было.
      Жыў сабе адзін чалавек, быў ён вельмі цікавы і хацеў усё знаць. Куды ні гляне, што ні убачыць, то ўсё пытае: што гэта такое, чаму яно, ды навошта? Казалі яму, казалі людзі, нарэшце, убачылі, што і самі не знаюць, дый кажуць яму:
-Дзівачны ты чалавек, колькі ні пытай, ты дурнем памрэш, бо ўсяго не пазнаеш.
       Не слухае ён людзей, кінуў гаспадарку і пайшоў у свет.
-   Пайду, - кажа, - к яснаму сонейку, яно ўсюды свеціць, усё бачыць, дык усё знае. Запытаю у яго, чаму так робіцца на свеце.
        Вось ідзе ён ды ідзе, бачыць - сядзіць каля дарогі на камені чалавек ды ўсё крычыць, пытае:
-   Дакуль я буду сядзець?
      І просіць ён, каб запытаў у сонейка, калі ён устане. Пайшоў ён далей, дый бачыць, што якісь чалавек падпірае тын. Зірнуў ён, але не ведае, што гэта ён робіць. Ідзе ён далей, але ж дзве жанчыны пераліваюць у рацэ ваду. Зацікавіўся ён, але не ведае, што яны гэта робяць, і пайшоў далей.
       Мо ўжо зусім блізка падышоў ён к сонейку, дзе яно з - за зямлі усходлзіць на неба, і бачыць, што чалавек пераграбае смецце. Пайшоў ён далей, ды як зірнуў праз лес, дык аж вочы зажмурыў, такі там бляск. Падышоў ён бліжэй, аж гэта палацы сонейка блішчаць у золаце, бы агонь гарыць. Насілу увайшоў ён туды, чуць не аслеп ад бляску,  і сустракае там матку сонейка.       Тая і пытае, чаго ён прыйшоў.
-   Прыйшоў, - ён кажа, - да сонейка, каб запытаць: чаму так робіцца на свеце?
      А тая адкавае, што сонейка паднялося на неба аглядаць адтуль зямлю.
-    Пачакай, яно хутка вернецца.
     Наклаў ён сабе агеньчыку, сядзіць, грэецца, ды смажыць сала на ражончыку. Наеўся сала з хлебам. Захацелася яму піць. пайшоў ён к рацэ, каб напіцца. Толькі ён схіліўся к вадзе, - аж адтуль выплыла  вельмі гожая паненка, ды зірнула на яго, дык ён і стаў, бы ўкопаны. Стаіць, пазірае і вачэй не можа адарваць ад яе.  Спадабаўся ён той паненцы, яна і кажа яму:
-   Не пі вады з ракі, бо тады сонейка цябе спаліць.
        Дый павяла яго пад стары дуб, дзе была крыніца. Схіліўся ён, ды і пачаў піць тую чыстую ды халодную ваду. Колькі ён не п'е, дык усё больш хочацца, і не можа ніяк напіцца.
-  Годзе табе піць, - кажа тая паненка, - бо ўсё добра  ў меру. Ты хочаш усё знаць,  чаму так а не інакш, а не ведаешь таго, што хутчэй выпіць усю ваду, чым усё знаць. Ты трохі напіўся, то і будзеш жыў, трохі свету пабачыў, то і будзеш знаць пра пртрэбу.
       Зірнуў ён - аж сонейка апускаецца з неба у свае палацы. Трэба ісці туды, але не можа ён адарваць вачэй ад тае паненкі. А яна яму кажа:
- Вось мой бацька вярнуўся да гасподы. Глядзі, нічога не кажы яму, што пазнаў, і што мяне бачыў.
         Тут яна узнялася угору ды заблішчала адтуль гожаю зоркаю.
        Пайшоў ён да сонейка у палацы. Убачыла яно, што чалавек асмеліўся прыйсці да яго, ды як пачне смаліць яго ды пячы, дык аж мур кругом трашчыць, а ён як напіўся халоднае вады, дык і ні панкі. Раззлавалася сонейка, давай яшчэ горш пячы, а ён шапку насунуў на вочы, дый падыходзіць бліжэй. Бачыць яно, што нічога не парадзіць з упартым чалавекам, вось і пытае яго, што яму трэба. Расказаў ён сонейку,  чаго прыйшоў, а тое і кажа:
-    Як будзеш усё знаць, то хутка памрэш, - і бляснула яму сонейка у галаву.
      От і пачуў ён, што многа знае, але галава гарыць, а у сэрцы холадна, бы лёд. Выйшаў ён ад сонейка, дый сустракае матку сонейка. Тая і кажа:
-   Памрэш ты, чалавеча, калі не сагрэеш сэрца, бо без сэрца галава згарыць.
           Дагадаўся ён, як сагрэць сэрца, дый пайшоў шукаць тую паненку ды зваць яе з неба.
 Пачула яна, хутка пакацілася з неба яснага зоркаю і стала каля яго тою гожаю паненкаю. І загарэлася ў яго ў сэрцы, і пачуў ён, што пакуль будзе там гарэць, датуль ён бузде знаць, чаму так усё робіцца на свеце. Пабраліся яны, ды пайшлі у яго край.
         Падыходзяць яны да таго месцы, дзе чалавек пераграбае смецце.
-    Ой, чалавеча,- кажа ён, - ты у смецці шукаешь згубленныя грошы, ды дарма траціш час. Ідзі ты працуй, то хутчэй заробіш больш тых грошай.
      Зразумеў той чалавек сваю памылку, дый пайшоў гараваць, ды працаваць - дык і нажыў гаспадарку і грошы на патрэбу. 
         Ідуць яны далей, аж тыя жанкі усё пераліваюць ваду. І растлумачыў ён ім, што колькі б яны не пералівалі, то вада вадою будзе, як колькі б яны не гаварылі, то нічога не выгавараць.                 Ідуць далей, аж чалавек падпірае тын. Ён і кажа:
-  Не падпірай у жыцці гнілое, бо яно ўсёроўна упадзе. Нарэшце, падышлі яны к тому чалавеку, што  усё сядзіць на камені, ды пайшлі міма яго.  Адышліся трохі, ён і кажа здалёк:
- Патуль ты сядзішь, пакуль другі тут сядзе,  бо ў жыцці кожны займае сваё месца.
        Прыйшлі яны у яго край, знайшлі тую вёску, дзе ён жыў, але там ужо без гаспадара і хатка яго абярнулася, ды яе хлопцы расцягалі на агонь. Няма чаго рабіць, трэба жыць, як набяжыць. І пачаў ён будаваць сябе харомы,  ды заводзіць гаспадарку. Па немалым часе абрабіліся яны, дый пачалі жыць ды пажываць, ды дабра нажываць. І дзівіліся людзі, што яны жывуць і ноколі не тужаць. Пачалі яго пытаць, чаму яны так добра жывуць,  а ён і кажа:
-   Затым мы добра жывём, што у нас агонь у сэрцы, а розум у галаве.


                   Як смерць вывучыла чалавека знахарству


      Адзін чалавек быў надта бедны, так наварыў сабе стравы, узяў у збаночак, дый пайшоў сабе ў свет. Ідзе так ідзе, толькі спатыкае чалавека, а гэта быў бог.
- Куды ідзеш?
- У свет.
- А што нясеш?
- Абед;  калі трапілася б з кім справядлівым, то з'еў бы.
- Ну, то з'еш са мною.
- А хто ж ты?
- Я - бог.
- Э - э, калі ты бог, то я не буду з табою ў паляруша есці: які ты справядлівы, калі адзін аж надта мае, а другі з голаду здыхае!
         І пайшоў далей. Ідзе так ідзе, толькі ж спатыкае пана Езуса. Ну дык пан Езус кажа:
- Куды ідзеш?
- У свет.
-  А што нясеш?
-  Абед; калі трапілася б з кім справядлівым, то з'еў бы.
- Ну, то з'ешь са мною.
- А хто ж ты?
- Я сын Божы.
- Э - э , такія вы ўсе  справядлівыя: які бацька - такі і сын - увесь род ваш гэтакі!
     І гэта сказаўшы пайшоў. Ідзе так ідзе, толькі ж спатыкае смерць. Смерць таксама у яго пытае, а ён:
- А хто ж ты?
- Я смерць!
- О, калі смерць, то з табою з'ем, бо ты справядліва: усіх бярэш - і багатага і беднага.
        Гэта кажучы, селі, з'еі, тады смерць кажа:                                             
-  Цяпер ты будзеш багаты, заўсёды мяне будзеш бачыць, усім кажы, што ты доктар, дый глядзі. як цябе да хворага пазавуць, а я буду стаяць у канцы галавы, то ты нават і не лячы, а калі у канцы ног, то дай сякога - такога зеллечка, ён і ачуняе.
- Добра.
     І разышліся. Той ідзе так ідзе, заходзіць да аднае хаты, толькі ж ляжыць слабая жонка, глянуў, смерць у канцы ног стаіць, так даў якогась зеллечка і як рукамі ўняў. Тут усе пачалі яго зазываць: упярод да вёсак, пасля і да двароў. Аднаго разу заклікалі яго і да двара, а было недалёка, так ён пайшоў пехатой. Уваходзіць у двор, толькі ж парабкі, угледзеўшы змовіліся: адзін лёг у жолаб і стогне, а тыя падыходзяць да яго, дый кажуць:
- Ягамосценьку, няхай ягамосць паглядзіць, тут парабак захварэў,  мо якую раду дасцё.
      Той уваходзіць у стайню, глянуў, а смерць стаіць у канцы галавы.
- Э - э. яму я нічога не параджу.
      Тыя гэта ў смех:
-  Га-га-га! Такі з ягамосці і доктар.
- Ну, пабачце сабе!
     Калі тыя глянуць, толькі ж памёр! Тады далі веры, што ён доктар вялікі. Толькі ж аднаго разу смерць кажа:
- Ну, за тыдзень буду у цябе - прыгатуйся там.
     Той кажа:
- Добра.
     Прышоў дахаты, зрабіў круцяшчы ложак, аж ідзе смерць і стала ў галаве. Ён гэта пакруціў, так смерць ужо ў нагах. Што смерць зойдзе ад галавы, то ён зноў перакруціцца. Скакала смерць каля яго,  скакала, а пасля кажа:
- Круці не круці, трэба памярці!
    Дый  то дрыгець у ложак і забрала яго.


                             Чаму леў уцёк з нашай стараны


         Ішоў адзін чалавек у лес па дровы, адно спатыкае льва.
-  Які я?
- Ат, кажа чалавек, - які ты? Спераду, як хорт, а ззаду, як чорт.
- Рубані мяне сякераю ў лоб.
       Чалавек рубануў, а леў кажа:
-  Прыйдзі праз год на гэта месца.
- Добра, - і пайшоў.
     Як ужо год сконьчыўся, прыходзіць туды той чалавек, ажно леў ляжыць і кажа:
-  Ну, паглядзі у мяне на ілбе.
     Той памацаў:
-  А што?
-  Шрам, кажа.
-  Ну. кажа, то гэта рана загаілася, а тыя словы, што ты на мяне сказаў, не загаіліся. Цяпер я табе не дарую!
- Э, - кажа,- я тады падхмелены быў, то не знаў, што гавару.
-  А які ж гэта хмель? Пакажы мне!
      Чалавек пайшоў, купіў некалькі гарццаў мёду і гарэлкі, уліў у цэбар і прыносіць да льва.
-  На, - кажа,- хмелю!
      Леў устаў, лізнуў раз.
- А,- кажа, - салодка,добры хмель!
        Лізнуў другі раз.
- Не жарт, такі смачны!
       За трэцім разам выпіў усё і кажа:
-   Прыйдзі заўтра на гэта месца, - і пакаціўся па зямлі.
     Тады чалавек узяў нажом яму скуру з ног аж па калені пазадзімраў і пайшоў.
      На заўтрашні дзень прыходзіць, аж леў ужо выцверазіўся і кажа на яго:
-  Праўду ты кажаш, што падхмелены быў і не ведаў, што гаварыў. Я як пакаштаваў хмелю, то як пайшоў па каменнях, па карэннях, то чыста сабе ногі паабдзіраў: пабач!  Пайду я ужо да такога краю, дзе хіелю няма.
       Пабег, і з той пары у нас іх няма.























Комментариев нет:

Отправить комментарий